shkab
Автор

Папярэднія дзевяць можна паглядзець тут ->
№1 2010
№2 2011
№3 2012
№4 2013
№5 2014
№6 2015
№7 2016
№8 2017
№9 2018

4.49 з М.П. Да ст. Крупкі. Падсяду на Трактарным. 3 вагон.

Назад - дызель з п.п.Развадава да Асіповіч - 19.44. Апошні!!!
З Асіповіч некалькі варыянтаў, па розным густам.

Тэмп "не матрас"(не меней 15 км/г у лесе, не меней 20 км/г на накатаных/палепшаных дарогах), але і гнаць хутчэй за 25 не планую.
Адлегласць каля 130 км.

Лясы, азеры, трохі асфальта, трохі "грэйдэра", балоты, "карчы", пясочак.
Балотынг, велапаносінг - абавязкова, мокрыя ногі - можа і не...

Кароткачасовыя прыпынкі на пад'есці, праз 30-35 км. Паўгадзінны абед на АЗС.

Патрабаванні да удзельнікаў: аўтаномнасць у ежы, пітве і навігацыі, шлем, святло.
Хто зусім не утрымлівае тэмп пакідаем - назад да электрычкі, бо дызель чакаць не будзе.

Можа быць тут з'явіцца аналагічнае відэа толькі за 2018... А, Віталя?! )

Прабачце, але видэа не паспеу зрабить, неяк неатрымоувалася.
Таксама жадау бы паехаць на юбилейныя Дулебы, але ж есць иншия справы :/
Прыемнага надворья и не спазницца на дызель)

Калі нехта мае жаданне - паведамце, бо адзін ехаць не хачу.

Жаль, что ты Виталий заболел. Мы с товарищем (852-09) настроились ехать в эту субботу. С твоего разрешения воспользуемся твоим треком и покатаем. Если кто-то надумает ехать, маякните в личку или позвоните. Контакты в профиле.

shkab
Автор

Пакатушка хутчэй што адбудзецца. Сфарміравалася на "байктурысце" іныцыятыўная група ехаць заўтра без аўтара па спрошчаным маршруце.
Сам жа маю спадзеў ачуняць да нядзелі шостага і паехаць. Ёсць з кім. З'явіцца жаданне ехаць у нядзелю - выходзьце на сувязь.

На пару з Ігарам (ikar) у нядзелю праехалі і прайшлі усё па плану. Зраніцы, нават, сонечна было і больш прыгожа. Потым неба зацягнула і фарбы навокал трохі пашэрэлі. Але усё адно цудоўная тамашняя восень радавала.
Запасу па часу хапіла. Атрымалася даволі няспешна, амаль матрасна.
Знойдзены шэраг прыемнейшых масткоў на рачулцы Мерседа.
Якасны перадабедашні балотынг з велапаносінгам. Комплексны абед на АЗС.
Усё "чынна і благародна".
У Дулебах было больш эпічней чым я планаваў (дрыгва і больш доўгі велапаносінг), таму потым пагулялі у любімую гульню - "дагані дызель". Выйгралі.
Юбілейныя Дулебы адбыліся і былі яксанымі. Дзякуй Ігару за кампанію.
Для поўнага задавальнення нехапіла сонца.

п.с. толькі пабачыў, што гагл знішчыў усе мае фотаальбомы з мінулых пакатушак, страціла малюнкі тэма, толькі калегі сваё медыя захавалі.

Можа фотаальбомы были перанесены на гуглДрайв, глянь туды, и яшчэ перачытай листы, что дасылали от гугла табе на имейл, там павинна быць инфа куды усе зникла. Не так дауно яны прыбили гуглПлюс.

Напоминаем, что 2 апреля 2019 г. Google+ для обычных пользователей будет закрыт и начнется удаление пользовательского контента. Также будут удалены фотографии и видео из архива альбомов Google+ и с +страниц. Рекомендуем скачать свои данные до 31 марта, так как этот процесс может занять некоторое время.