Свет + соблюдение ПДД согласен, шлем по вкусу, у меня на пример голова потеет и при наличии на ней инородных предметов (шлем, шапка, кепка) этот эфект только усиливается. Тем не менее, за 20 лет езды по ПЧ, я ни разу не рихтовал головой бардюры или асфальт. Иногда езжу в наушниках, что не мешает мне слышать, что происходит вокруг (громкость регулируется однако). Всегда настороженно смотрю на выезды со дворов и трогающиеся авто от бардюра, если там девушка, то настороженность, как минимум удваивается.

а я...а я...да я сигда настороженно подкрадываюсь да-же к шлему.....

а вдруг он потеет и без моей головы? ХЗ....хз......
и это всё немешает мне слышать но не слушать .........видеть да не узреть....
идтить но не возвращаться...

предложение: идтить.......скорее БЕЖАТЬ_форест_бежать...

Шлем обязателен во многих странах при движении на велосипеде. Тут даже нечего спорить и обсуждать - в большинстве случаев смерть велосипедиста от ЧМТ.

Сур’ёзны тэкст пра рух па ПЧ — http://www.copenhagenize.com/2010/07/vehicular-cyclists-secret-sect.html.
І вось якія думкі пасля прачытання:

Нашыя правілы не такія і кепскія. Для масавасці раварызму, для вываду веларуху ў мэйнстрым, такі, каб выбар ровара быў больш зручны ў параўнанні з выбарам аўто, трэба: ніякіх ПЧ, ніякіх правоў, ніякіх абавязковых шлемаў і камізэлек, ніякай велапрасунутасці. Мінімальны стартавы набор для ўваходу ў веласупольнасць. Гэта ўсё закладзена ў нашых наяўных правілах. Капаць трэба не тут.

Капаць трэба ў справе рэалізацыі закладзенага.
1. Інфраструктура
1.1 Выкананне зноў жа ІСНЫХ, НАЯЎНЫХ, ГАТОВЫХ нарматываў. Пакласці бардзюр 20 см вышынёй ці 0 см, як належыць, — каштуе тыя самыя грошы. Выдаткі — 0 р. 0 к. Дарогі з парушэннем нарматываў не павінны прымацца горадам.
1.2. Перасячэнне веладарожкі з дарогай наносіцца побач з пераходамі. Хай там веладарожкі і няма. Выдаткі — фарба. Разметка ў правілах ёсць, але не выкарыстоўваецца. Ад гэтай фобіі трэба пазбаўляцца.
1.3 Ходнікі. Расфарбаваць. Даўно пара расфарбаваць праспект, відавочная і капеечная справа. Ямы трэба латаць. Шкло трэба прыбіраць. Не таму, што раварыстам хочацца, проста і так трэба. Без рэвалюцый. Трэба ўжо цяпер і па цяперашніх нормах.
Горад мае права выбраць, што яму выгадней — прывесці да ладу ходнікі ці адгарадзіць раварыстам велапаласу на ПЧ з забаронай паркоўкі і заезду.
Даць людзям на працы ставіць ровары ў склеп, на стаянку, за вахцёрам, у курылцы ці дзе яшчэ, каб не баяцца. Агромністыя памяшканні на прадпрыемствах заваленыя лухтой ці проста стаяць пустыя. Офісныя будынкі нічым не лепшыя. На крайні выпадак можна скінуцца на такі велагараж, як у Зялёным Бары. Капейкі.

Усе нашы беды ўпіраюцца ў тое, што тэарэтычна ўсё як мае быць, толькі робіцца «пусці — павалюся».

Але па вялікім рахунку правілы тут не пры чым. Фігова толькі, што па ідэалістычных правілах штрафуюць на рэальных дарогах. Але запісаць «наша краіна — савок, ездзіце, маньякі, хоць пасярод дарогі, усё роўна ніколі для вас нічога нармальнага не зробяць», — ну хто ж так напіша… ДАІ на ўсе прапановы можа сказаць «у нас ах…енныя правілы, хоць пад музыку спявай, а што ходнікі фіговыя, бардзюры высокія, — гэта не праблема ДАІ». Так што ДАІ трэба раскручваць на лібералізацыю пераезду ПЧ і ўвогуле ліквідацыю сцэнарыя «раварыст спешваецца» — з дапамогай магчымасцяў існых ПДР.

Астатняе — гэта ўжо іншыя франты. І ў адрозненне ад ДАІ, якое спраўна выдае нам штрафы, дасканала выконваючы свае прафесійныя абавязкі, дарэчы, там цьма цьмушчая.

Дорага? Велабан — гэта дорага. Каравыя масты — гэта дорага. Рабіць ляніва і няякасна, замест аператыўна і як след — гэта дорага.