Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
апісаны тут маршрут мы праехалі за два дні, таму ў нас меўся час наведацца і ва ўстановы культуры. магчыма, каму-небудзь будуць карыснымі нашыя водгукі :)
1. вельмі раю пры наяўнасці часу і магчымасці наведаць Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей (вул.Піянерская 4 - у цэнтры гораду, адразу за паркам дом з чырвонай цэглы)
Расклад: 9-18 (абед 13-14), вых. панядзелак. Квіткі 1500 з чалавека (даросл), экскурсія 10 тыс на групу (інфармацыя на канец траўня 2011 г.) тэл. + 375 02136 2-17-88
Экспануюцца шматлікія археалагічныя знаходкі, у тл з гарадзішча ў Друцку, увогуле шмат цікавостак, падзеі ХХ ст. асвятляюцца не аднабока-рэвалюцыйна-камуністычна. экскурсаводы дасведчаныя, захапляльна распавядаюць пра гісторыю края
ад музея засталіся вельмі прыемныя ўражанні :)
2. Круглянскі гісторыка-краязнаўчы музей (вул. Савецкая, 40 - прапусціць цяжка, бо стаіць пры галоўнай дарозе праз мястэчка) таксама неблагі, і экспазіцыі там досыць цікавыя (адна, да прыкладу, прысвечана сям’і генерала М.Р. Чарняева і гісторыі яго радавога маёнтка ў Тубышках). Аднак экскурсавод пра падзеі другой сусветнай вайны ведае значна болей за старадаўнюю гісторыю свайго раёна і Беларусі ўвогуле. так што не пачулі там мы амаль нічога новага. Затое нам далі паслухаць сапраўдны стары патэфон :)
Расклад: 9-18, вых.нядзеля, панядзелак. Квіткі 870 руб з чалавека (даросл), экскурсія 11880 на групу (інфармацыя на канец траўня 2011 г.) тэл.+375 02234 5-15-63
а ў вёсцы Бразгучкі (каля 4км ад Тубушак па дарозе на Дудаковічы) звярніце ўвагу на нідзе не пазначаныя руіны - ці то нейкай сядзібы, ці то старога цаглянага завода. там трохі далей ад дарогі - быццам нават астанкі нейкай крэпасці, вельмі ўражвае
добрых усім дарог і прыемных успамінаў ад паходаў;)