Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Усім прывітанне! І тым, хто удзельнічаў у жнівеньскіх вандроўках Палессе2007 і Палессе2008 (памятаеце: жнівеньская цёплая ноч, электрычка ў 0:53 з Інстытуту Культуры, вагон запоўнены веламі і заплечнікамі, неспакойны сон на няўтульных сядзеннях…). І тым, хто хоча далучыцца да вывучэння неабсяжных, казачных прастораў, завуцца якія Палессем.
Запрашаю далучыцца да трэцяй штогадовай вылазкі на абшары Беларускага Палесся. Як і заўсёды, наш шлях будзе багаты на арыгінальныя помнікі драўлянага і мураванага дойлідства, напоўнены каларытам палескіх мястэчак і вёсак, веліччу даўно пакінутых сядзібаў і паркаў. Нас чакае хараство палескіх дубраў, прахалода рэк і азёр, звілістыя пясчаныя дарогі сярод водару сасновых сонечных лясоў.
Для тых, хто дужа заняты ў пятніцу і не зможа паехаць разам з усёй групай, прадугледжана працэдура далучэння да групы ў суботу раніцою:)))
Транспартнае вырашэнне маршруту наступнае:
Для першай групы: 13 жніўня, цягнік №, 307 Смаленск – Брэст, адпраўленне 22:48 з Менску-Пасажырскага. Едзем да станцыі "Драгічын". У 6:47 мы на месцы і пачынаем свой маршрут.
Для даганятых: 14 жніўня той жа цягнік (цягнік №, 307 Смаленск – Брэст, адпраўленне 22:48 з Менску-Пасажырскага), да станцыі "Янаў-Палескі". Далей праехаць 14 км і сустракаемся на пароме (глядзі мапу ў аттачы).
Білеты набываць будзем усе разам. Мы акупіруем адну ці некалькі ячэек (так і карціць напісаць вагонаў :) гэтага цягніка, велы закінем на трэцюю паліцу. І праблем ня будзе!
Увага! Пры перавозцы ў пасажырскім цягніку веласіпед павінен быць разабраны (знята пярэдняе кола) і зачахлёны (накрыты тэнтам ад намёту).
Мапу выкладу пазней
а пакуль глядзі маршрут у аттачы
PALESSE 2009
Для пачатку прапаную ўспомніць некаторыя моманты мінулых падарожжаў па Палессю.
Першае адбылося ў 2007 годзе, ініцыятарам, арганізатарам і ідэйным кіраўніком была Настасся, якая зараз вельмі ад нас далёка – у Мурманску. Маршрут пачынаўся ў Івацэвічах, вёў на поўнач да Косаўскага, Ружанскага палацаў, затым паварочваў на поўнач, праз ваенны палігон (Зыбучыя Пясчаныя Дарогі Палесся, Якія Высмоктваюць Апошнія Сілы і Зводзяць З Розуму Каго Заўгодна) да возера Сялец. Далей праз Бярозу кіраваўся ўглыб Палесся да Моталя. Ноч на беразе возера і марш-кідок па меліяраванай спякотнай пустыні да чыгункі. Некаторыя шчасліўчыкі засталіся яшчэ на ноч і адпачывалі на возеры Бабровічскае. Насычанасць і нялёгкасць вандроўкі адзначылі ўсе.
адпачынак
Дняпро-Бугскі канал :)
Нарушение п3.4.2 правил форума
Miкола
Другое падарожжа прывяло да Жабінкі. Патрапіўшы адразу пад залеву і ўмакрэўшы, мы не страцілі аптымізму і рушылі далей, на цудоўнае возера Любань (не абыйшлося і без пяскоў). На наступны дзень, павялічыўшыся амаль удвая, група пераадолела ўсе цяжкасці кіламетраў, некалькі разоў пакупаўшыся ў Дняпро-Бугскім канале. Пасля таямнічага начлегу пад амаль поўным месячным зацьменнем і завываннем ваўкоў (ці ваўкалакаў?) удалечыні, светлай раніцай мы рушылі да Бярозы на чыгунку.
Фоты з падарожжаў пазней. Пакуль не адсылаюцца… (Y)
пакіну тэлефон для сувязі
8 044 779 01 24 ці
8 029 264 77 31 Зміцер :)
Цi возьмеце чалавека без вопыту шматдзёнак?
Цi возьмеце чалавека без вопыту шматдзёнак?
Салют!
Увогуле я не стаўлю ніякіх патрабаванняў да ўдзельнікаў. Такі склаўся ў нас фармат - усе жадаючыя :) Але ты сам павінен разумець, што цябе аднаго ўся каманда чакаць не будзе ў выпадку калі ты стомішся ці скажаш: "я больш не магу я пайду пешшу!!! ці проста лягу ;D Я спадзяюся, ты ўпэўнены ў сваіх сілах і ў сваёй вынослівасці. калі так - velcom to Palesse!
Цi возьмеце чалавека без вопыту шматдзёнак?
ўвогуле пакуль ёсць час раю патрэніравацца, пракаціць там 40-50-60-70-80-90-100-110-120-130....1130....кіляметраў... |-))
Дзякуй!
Маршрут мяне зацiкавiу дужа.Калi усё атрымаецца(з выхаднымi, палаткай), то еду з вамi.
Цитата сообщения от buzzсосk отправленного 23 Июл, 2009 в 22:29
Цi возьмеце чалавека без вопыту шматдзёнак?
ўвогуле пакуль ёсць час раю патрэніравацца, пракаціць там 40-50-60-70-80-90-100-110-120-130....1130....кіляметраў... |-))
Катаюся кожны дзень, не хвалюйцеся :)
Цi возьмеце чалавека без вопыту шматдзёнак?
пакуль глядзі маршрут у аттачы
В прошлом году были люди БЕЗ ОПЫТА ПОКАТУШЕК =8O Было им нелегко :o Но самое неимоверное - я и сейчас вижу их на велах :|)
Ах, да - я поеду, мабыць