Хочется сказать большое СПАСИБО оргам за ПГшку!

Без преувеличений - я ждала эту гонку весь год!

Велокласс был просто огонь!
Продуманная, разнообразная и проезжаемая дистанция, интересные кп с точным описанием, дающим вполне исчерпывающее представление о том, что ждет и стОит ли ехать. Оправданная цена бонусных кп. Красивые места, шуршащий лес. Сухая погода. Необязательные веревки ^-^ . В плане организации всё сошлось в этой гонке для нашей команды ПолОбеда.
И пусть не всё сдюжили, что сами себе планировали, укатались, зато есть теперь стимул.
Обязательно творите ещё гонки!

Цитата сообщения от givi1 отправленного 25 Окт, 2016 в 09:30

Так получилось, что оказался в числе оргов гонки, а поскольку сам водник, то отвечал за водный этап и ПС1.

  1. Команды водную подготовку имеют, мягко говоря, слабую. Почти все. За одну команду мы боялись, что они перевернутся на первых метрах дистанции.
  2. Голову включают далеко не все и не всегда.

Игорь, на иллюстрациях зафиксированы участники вроде как в костюмах химзащиты (+1 дырка = +1 утопленник). Или я ошибаюсь?

Цитата сообщения от kciroohs отправленного 26 Окт, 2016 в 22:00
Цитата сообщения от givi1 отправленного 25 Окт, 2016 в 09:30

Так получилось, что оказался в числе оргов гонки, а поскольку сам водник, то отвечал за водный этап и ПС1.

  1. Команды водную подготовку имеют, мягко говоря, слабую. Почти все. За одну команду мы боялись, что они перевернутся на первых метрах дистанции.
  2. Голову включают далеко не все и не всегда.

Игорь, на иллюстрациях зафиксированы участники вроде как в костюмах химзащиты (+1 дырка = +1 утопленник). Или я ошибаюсь?

Саша, костюмы химзащиты на некоторых участниках были, но на них же были и спасжилеты. А учитывая скорость течения Ипути даже в самых быстрых местах (да и глубоких) 1 дырка не равна 1 утопленник. Ну побарахтался в воде бы лишку, ну подмёрз, ну поумнел бы. А вот на реке с течением побыстрее химза - да, может дать и утопленника.

Я к тому, что неплохо бы в будущем во всяких положениях и правилах ПГ отсекать такое недоснаряжение - химзащиту или (иногда встречается) всякие каски вместо велошлемов.

Цитата сообщения от kciroohs отправленного 26 Окт, 2016 в 23:01

Я к тому, что неплохо бы в будущем во всяких положениях и правилах ПГ отсекать такое недоснаряжение - химзащиту или (иногда встречается) всякие каски вместо велошлемов.

Оно то может и неплохо, но возникает вопрос - а чем водный шлем или, скажем, хороший хоккейный хуже велосипедного (ну кроме веса, удобства и т.д.). Это, на самом деле, вопрос не простой - и химзащита в определённых условиях тоже не самый неподходящий вариант. Есть и хуже. Тут очень много моментов играет - и прежде всего баланс между массовостью, готовностью участников вкладывать в это дело ресурсы (временные, тренировочные, финансовые - хотя навскидку прикинув стоимость некоторых великов, понимали, что зачастую дешевле купить автомобиль :D ), конкретными условиями проведения гонки. По поводу снаряжения - на серьёзных соревнованиях снаряжение проходит техническую комиссию, определяющую его пригодность и соответствие проводимому мероприятию. Но это тоже усложнение. На самом деле, есть предмет для размышлений.

Карты будут! Напишите мне в личку email кому нужно срочно (есть заявка от Shkab). Постараюсь выслать завтра, а так за пару дней валожу на гугл диске.

Цитата сообщения от dimon32 отправленного 26 Окт, 2016 в 23:46

Карты будут! Напишите мне в личку email кому нужно срочно (есть заявка от Shkab). Постараюсь выслать завтра, а так за пару дней валожу на гугл диске.

Мне ўжо не трэба, спліты дапамаглі.

не срочно, но хотелось чтобы были в первую очередь карты, которые сдали на дистанции: спорториентирования на пс3, спорториентирования в бл и квеста.

а недождавшимся награждения (и неожидающим хорошего от себя результата) заслуженные бонусы (хотя бы памятные) перепадут?

Ответ, от ребят, работающих с электронной отметкой:

Привет
Конечно отметки сплита не будет если чип не отметился!!!
В подсчетах баллов Risk off, Слабоумие и отвага, гурки не взятые кп учтены см. файлы.
Гурки молодцы что сделали сэлфи как того требует Положение, надеюсь остальные тоже)

Слабоумие и Отвага сэлфи не делали, но нас видел и снимал фотограф на КП4 :) И на КП27 в бункере базу мы не нашли, но переписали номер (315 вроде) ;)

Цитата сообщения от alles отправленного 27 Окт, 2016 в 09:03

Слабоумие и Отвага сэлфи не делали, но нас видел и снимал фотограф на КП4 :) И на КП27 в бункере базу мы не нашли, но переписали номер (315 вроде) ;)

Не страшно (хотя в положении было про селфи), главное что Вы там были! У нас была альтернативная система отметки в виде кода, хотя на следующий раз подумаем что-то более удобное.

Не забываем про:

Цитата сообщения от activzona отправленного 21 Окт, 2016 в 15:18

"Активная зона" приветствует всех!
А также объявляем уже сейчас :

  1. Конкурс классических отчетов о гонке. ( 3 призовых при наличии более 10 отчетов )
    И в-первые:
  2. Конкурс отчетов по ОБМЕНУ ОПЫТОМ с описанием практического опыта использования одежды, обуви и снаряжения в полевых условиях.
    Условия просты, судите сами:
  1. Отчет должен быть о вещи из сети "Активная зона";
  2. Отчет должен быть информативным и полезным для собратьев;
  3. Фотография вещи (желательна).
    Отметим призами каждый 5-й лучший отчет. Т.е если таких отчетов по обмену опытом будет 50, то призы получат 10 человек и т.д.
    Собираясь на гонку, загляните к нам если в чем-то еще нуждаетесь.
    До встречи, с любовью и уважением к ВАМ ваша "Активная зона".

От себя я уже написал внеконкурсный отчёт о организации гонки, осталось прикрутить фотографии и выложить в эфир.
Очень интересная тема с отчётом по ОБМЕНУ ОПЫТОМ! неужели никто не пользует термобельё? Или термо носки? Или мембранные куртки? Я вот тоже хочу написать про это!

dom_2.jpg

Неяк не цешаць нас звычайна сваімі расповедамі і справаздачамі лідэры Про-класа – буду выпраўляць недахоп.
Трэба сказаць, што напісанне справаздачы віртуальна вяртае цябе на гонку, прымушае ізноў адчуць і перажыць тыя твае ўражанні і эмоцыі. А калі чытаеш сваё мінулагодняе – тое ж самае. Усім раю!

Пінчукі. ПРО.
Фактычны трэк 1 частка і другая. Жопес запрацаваў толькі перад сплавам.

Я не аматар, вельмі не аматар водных этапаў. Саша напарнік таксама. Да таго ж пытанне арэнды байдаркі ў Мінску на ўсе выходныя па грашах для мяне даволі непрыемнае.

Роварны клас тут не разглядаўся, бо надта несур’ёзны для нас. На Палессі ён усё ж больш салідны.

Была ў мяне адразу думка пайсці у Сола, сасватаўшы напарніка якому-небудзь моцнаму капітану. Але аднаму не цікава і сумна. А тутака з’явіўся рэйтынг Прамвадтура. Саня трэці у асабістым заліку, Пінчукі чацвертыя з малым адставаннем ад трэцяга. Матывацыя. Шмат заліковых балаў магчыма атрымаць толькі у ПРО.

Дамовіўся з гомельскім пракатам на лодку на адзін дзень, што сталася ашчадным для сямейнага бюджэту. Арганітары (у асобе Дзімы) парываліся дапамагчы забраць байду, але, нажаль, не знайшлі магчымасці. Але ж і тут з’явіўся добры чалавек у асобе Колі Панкаўца і прапанаваў у карыстанне Хатангу. Дзякуй вялікі за гэта. Адмовіліся ад пракатнай – паплывем на бурбалцы.

Усё, пытанне з Про вырашана – заяўляюся.

Трэніроўкі.
Саша ў лепшым фізічным стане. Трохі бегае, трохі катае, амаль рэгулярна.
Маімі трэніроўкамі сталі: “Палессе 16”, пакатушка на “Дулебы”, роварная разведка “Дрыгвы” і бег 1-2 разы на тыдзень па 7-10 км.
Тут нас чакаў яшчэ адзін падарунак – ад “Альтаіра” у асобе Сашы Ветрава. На адной трэніроўцы мы даведаліся, што такое “тирольки”, на другой - “наклонные перила”. Дзякуем.
Выпрасілі у Вані Харытонава абвязку для Сашы напарніка, у Сашы Глушкова і Антона Губарэвіча па дадатковаму жумару. Дзякуем.
Да гонкі гатовыя.

Едзем у пятніцу увечары на Сашынай машыне. Гляжу форум, а там аб’ява пра прызавыя для Сола. Пачынаю на поўным сур’ёзе ўгаворваць Сашу перайсці у Сола. Не паддаецца. Кажа - хачу на Рэдфокс, трэба заваёўваць заліковыя балы у ПРО.
Ночыць перад гонкай напрасіліся да родзічаў у Гомелі. Не дарма. Якасна выспаліся.

Раней за 7 гадзін у БЛ, зарэгістраваліся. Я спадзяваўся на зніжку як валанцёр Налібокаў, але мяне у спісе не апынулася, ступар. Андрэй дырэктар кажа: “Я ж цябе ведаю, веру на слова”. Дзякую, вельмі прыемна.
Спакавалі “заброскі”, здалі, перапрануліся, пачалі “стратэжыць”. Шмат увагі надалі зборам дзеля хутчэйшага праходжання транзітак, звычайна з гэтым праблемы, асабліва ў мяне. Размеркавалі усё загадзя так на этапы, каб хутчэй перапранацца.
Схадзіў запытаць колькасць КП-балаў на апошніх бегавых этапах – сказалі шмат, дакладную колькасць ўжо не выпытваў. Дырэктар гонкі адназначна сцвярджае, што ўся дыстанцыя не бярэцца за “КВ”. Дызайнер гонкі ў сваю чаргу – не такі адназначны у выказваннях. Вырашаем, што ён мерае па сабе (робату), знацца нам не адолець усё. Таму стратэгічна абіраем план не надрывацца на вадзе на сваёй бурбалцы і прапусціць далёкі водны бонус, такім чынам хутчэй патрапіць на цяжкі ТЭ. Нават дапускаем магчымасць, што калі ТЭ нас напужае, то і яго размяняем на лёгкі (можна ж будзе потым нагамі дабіць, калі што…)

Фаварыты – Саламандра, да Сяргея “робата” Салодкіна далучыўся Ваня Жук, сур’ёзны “лось”, не, не так - “ЛоСось”. Для сябе вызначаем змаганне за другое месца з Профанамі. Магчымы сюрпрыз ад Ненакланяемых – моцныя хлопцы, але любяць дзесьці “залажать”. “Слабоумие и отвага” – бачылі іх магчымасці на “Западне”, але ім бракуе досведу ўдзелу у гонках. Ну і невядома якога узроўню госці “SN” да нас прыехалі з Расіі.

Брыфінг. Старт.

Калейкай міма КП 1 даязжаем да КП 2. Мы з Профанамі забіраем яго адразу, іншыя стадным інстынктам пралятаюць трошкі міма.

Вось і ПС-1.

Пакуль перапранаемся ўсе прыехалі. Профаны першымі спускаюцца на ваду ля ПС-а, мы гатовыя другімі, але ў мяне хітры план – абносім нашу бурбалку бегам міма стартавага меандра і становімся на ваду ніжэй броду. Як даведаўся пасля – такія хітрыкі былі не ў аднаго мяне.

Самы цяжкі іспыт пачаўся. Спачатку традыцыйна сварымся хто з нас неправільна вяслуе. Але на гэты раз не доўга. Пачынаем працаваць. Радуемся ружы вятроў гэтага дня – вецер з большага у спіну. Неўзабаве нас даганяюць Саламандра, а за імі і пара на “Ладоге” , лёгка застаемся трэцімі. Пыркаемся каб трохі за імі патрымацца, дадуць падсвет заходаў на КП. Так, аптымальны заход на бонуснае азярцо падсвечаны Саламандрай. Пару на “Ладоге” ужо і не бачна. Іпуць скончылася, заліў, прытрымліваемся плану, не ідзем на КП 7, а напрамкі да Сожа. Вось тут і пачынаецца самае “прыемнае” – сустрэчна-бакавы вецер, у русле Сожа да якога дадаецца цячэнне, усё што трэба для “шчаслівых” матросаў бурбалкі.

Заходзім усё ж па бонус КП 8, дзе сустракаем пару лідараў (цяпер ужо ведаю, што гэта былі “SN”). Разам з імі рушым да ПС 2, цяжэйшыя 1, 5 км. Фінішуем другімі, пакуль караскаемся на адхон фатограф распытвае як нам гонка, які этап самы цяжкі. Адказваем аднаскладана - гонкі яшчэ не бачылі, самы цяжкі - водны!

Вырашаем перапрануцца каб пасля ТЭ адразу збегчы.
Тут ужо і Саламандра прыплылі, прапускаем іх на ТЭ, бо прагнуць лезці мокрымі, а мы яшчэ не гатовы. Займаем сабе чаргу каб ніхто не уціснуўся болей і па аднаму бегаем “у кусты”.

“SN” праходзяць хутчэй, лезем за імі. Атрымалася. Добра. Пакуль вісім набягаюць ўжо Салісты і іншыя Прошнікі – мітусня, чэргі. Добра, што мы патрапілі сюды раней – радуемся абранай стратэгіі.

Скончыўшы ТЭ даведваюся навіну дню – Сяргей Салодкін не ўклаўся на ТЭ у ліміт часу і яны атрымалі “баранку”. Вось гэта падарунак ад Сярожы! Фора нам у 6 балаў (8(ТЭ) мінус 2(КП7) ).
Калі спускаецца Саша-напарнік Профаны стаяць яшчэ у чарзе. Стартуем на бег. Ад Саламандры думаецца дзесьці мінус паўгадзіны, але +6 балаў, ад Профанаў плюс паўгадзіны ці болей і мінус 2 балы. Фарміруецца новая тактычная задача на гонку – не адпускаць далёка Саламандру, каб яны не паспелі адбіць перад намі гэтыя 6 балаў.

Бяжым. У лесе раптам перад намі з’яўляецца пара МЖ. Бягуць. Добра бягуць. Кажу Сашы давай дажынем паглядзім хто гэта. ЫГЫ, дзе ж там, не даганяюцца! Тэмп даганялак нават высакаваты для мяне. Урэшце на КП 12 даганяем. Дыялог:
- Рабяты, а вы хто?
- ?
- Ну, у сэнсе, вось якія спрытныя, але вас на гонках не бачылі раней, можа вы расіяне?
- Нет, мы гомельские ориентировщики, впервые на ПГ.
- А-а, арыентыроўшчыкі… О, не, Саня, болей за імі не ганяемся… Адпускаем іх.
- А , вы – кто?
- Пінчукі
- А-а… о, то на вас хорошие котировки в тотализаторе.
- Ну, ціпа, заўсёды удзельнічаем, маем досвед.

Далей пераходзім на свой бегавы тэмп.
Сустракаем Сольніка Сашу Карбановіча, частуемся у яго вадой з вялізнай бутэлькі, бо сваёй зусім мала са сплава засталося. Дзякуем.
Бяжым на выперадкі з роварыстамі Партызанамі, з пераменным поспехам.

Брод.
Заходзім з боку “перадброддзя”, вопратка намі загадзя прызначана да намакання – не распранаемся. Саша толькі зняў абутак. Я пераабуваюся у кеды са сплаву, што адмыслова прыцягнуў на сабе (дакладней Саша прыцягнуў на сабе ))), бо, памятаючы чым скончылася для нас Шчучынская гонка, баюся босым лазіць у незнаемую ваду. Думаў буду галасіць і крывіць “рожы” фатографам, але штосці без асаблівага натхнення атрымалася.

Вылезлі і хутчэй на ПС1 перапранацца. Там сядзіць Саламандра. У нас быў план пад’есці добра, але Саламандра з’язжае і Саша падбухторвае: “паехалі за імі, потым павячэраем”. Хуценька пхаем у сябе булкі з гарбатай і пагналі за імі.

КП 16-17. Прыгожая пойма і узбярэжжа Іпуці. Хвалю арганізатараў за этап.

Пад’язжаем да КП 18. Там апранаюцца Саламандра. Шо за дзіва, чаму яны так доўга тут? Глядзь у легенду, а там напісана брод! Пышч-пышч-пышч. Тут яшчэ тры абарыгены вядуць размову з хлопцамі. Усім весела. Ыгы зараз і мы павесялімся. Пакідаем на сабе толькі па адной рэчы (верхняя бліжэйшая да цела), бо прысутнічаючыя даюць паказанні, што брод па яйкі. Саламандра з’язжае. Саша спрытна распрануўшыся ляціць да вады, а там быццам бы і болей ніж па-яйкі. Мясцовыя хлопцы крычаць: “стой, не туды, вашыя у правы бок на касу хадзілі”. Гляжу у жпс – так і ёсць, ледзь дарма не пакупаліся. Бродзім па пояс. І бяжым да КП, заціскаючы у руках “маракасы” каб не дзынькалі пад неслабым ветрам. Відовішча яшчэ тое! А нам весела. Мне трохі лепш, у мяне “потнік” доўгі, дацягваецца ніжэй, куды трэба. Але не дзеля абароны ад сораму, а дзеля абароны ад холаду. Саша скардзіцца, што ногі дубеюць, я проста нічога не адчуваю. Голасна у паветра выпускаю падзяку арганізатарам за такі КП, сапраўды падзяку, без іроніі. Апранаемся назад у нашу роварную вопратку – якая ж яна цёплая! Пад’ехала каманда з роварнага класу “Шпана” , распавядаем, што іх чакае і паехалі.

Цяжкі перагон супраць ветру па асфальту да 19 КП. Вельмі не люблю такое, адчуваю, што зараз можа стацца крызіс. Паведамляю напарніку, што мне абавязкова трэба паесці і змазаць ланцуг на ровары. Злазілі у цокаль і робім перапынак. Не дарма – самаадчуванне выпраўляецца, крызіс мінаваў, пагналі.
КП 20 “пясчаны кар’ер – два чалавекі” спадабаўся.

Прыйшла ноч.
КП 21 і 22 – я назваў “Палесскімі”, “штосьці у карчах”, не адразу узяліся. 22-гі “голастволы” дык, і ўвогуле, праз традыцыўны “зачес местности”. На пастаноўку не наракаю, яна добрая, толькі дзённая, а КП -начныя. І надалей звяртаў увагу, што КП ставіліся пад дзень. Звярніце увагу на будучыню. Вялікае-прывялікае дрэва ў лесе – цяжкаваты КП для ночы, але прыгожы і цікавы днём. Мяркую, канешне, па сабе, але сасна сярод сасонніку на Палессі днём бралася лёгка, а вялізны-прывялізны дуб ноччу пад Гомелем – цяжэй. І там і там яны, безумоўна, стаялі на сваім месцы.

23-24-25 - 26
Да вагона ў лесе нічога асаблівага, здаецца. Вагон, так, цікава. Залезлі без прыгод. Аэрадром ноччу спадабаўся, дзякуем, што паказалі.

27 бункер. Заходзілі у абход, звонку. Доўга не пакідалі спадзяванне знайсці базу, ледзь не залезлі на гарышча, залез у дзірку у сцяне, пахадзіў між сценамі. Запісалі лічбу на мой нумар і рушылі да ровараў ужо напрамкі, праз сам бункер.

На падыходзе да 27, 28, 29 сустракаем Партызанаў на выхадзе. Кожны раз вітаюся: “Поехоле!”. Прыемныя сустрэчы, так весялей.

На падыходзе да 30КП, крынічкі з крыжом, даганяем ўжо Партызанаў, паколькі падышлі з поўначы, разам лазім па карчах. На 31 КП мы прыходзім рознымі шляхамі зноў жа адначасова з Партызанамі. Далей нашыя шляхі разыходзяцца – мы на поўдзень па бонусы, яны па сваёй праграме.

Пайшлі цудоўныя дарогі сярод лісцёвых лясоў, падол увесь пакрыты тоўстай коўдрай з апалага лісця. Мне нават здаецца, што з-за гэтага едзецца цяжэй. Эх, шкада, што тут не днём мы, пэўна такая прыгажосць!

34 КП, пасля яго трохі пешшу праз просеку.

На пад’ездзе да самага дальняга 36 КП насустрач едуць Саламандра, раблю выснову, што нам да іх не болей за паўгадзіны – думаецца, што не паспеюць за такі гандыкап адбіць тыя 6 балаў. Трэба утрымліваць дыстанцыю. Але ж прыехалі на КП – месца на мастку цудоўнае – Саша прапаноўвае перапынак на пад’есці, згаджаюся. Потым Ваня Жук распавёў, што яны таксама не ўтрымаліся і селі там паесці, а сустрэўшы нас вырашылі, што і мы таксама там сядзем ))).

35 -32-33 КП.

На 32 КП Сольнікі Жэня Луцэвіч і Сяргей Менькоў прапускаюць нас уперад на вышку – “вам патрэбней!”. Дзякуем.
На 33 заязжаем з поўначы.
З 33-га напрамкі пешшу праз лес да дарогі.

Пасля 41 КП перагляд тактыкі-стратэгіі, прыходзіць разуменне, што ёсць верагоднасць сабраць усю дыстанцыю. Такім чынам трэба ехаць збіраць паўднёва-заходні кавалак карты, нічога адкідваць нельга.
Да 40 КП праз палі, дзе зноў сустрэчна-бакавы вецер. Халаднавата.
Далей таксама дарогі з ветрам, пачынаю падмярзаць. Саша кажа апранайся, кажу – рана, перагрэюся. Абмяркоўваем тое, што час звычайнага нашага засыпання на гонцы мінуў, а мы яшчэ не спім, нават не патрэбна запасеная “гуарана” – добра, што выспаліся у кватэры.

38 КП. Доўга лазілі шукалі, у некалькі заходаў.
Урэшце-рэшт я паверыў, што тут мае месца памылка пастаноўкі. Узялі яшчэ далей – знайшлі.
39 – “болдэрынг”. Залажу, а адзначыцца адной рукой ну ніяк. Кажу Саша падстаўляй рукі мне пад адну нагу. Спіраюся – пікаю двумя ўжо вольнымі рукамі. Лезе Саша, я – падпорка, але ж не пікае база, зараза, а мне ўжо цяжка трымаць, я ж – дрышч, а Саша - не дрышч. Урэшце ж пікнула і злез з мяне цяжар.
Выязжаем. І вось яшчэ адно цяжкае выпрабаванне, 10-ці кіламетровы адрэзак праз палі супраць ветру, які ўжо на тры гадзіны ночы досыць халодны. Вымушаны рабіць прыпынак – апранацца. Далей еду хаваючыся за спінай Сашы, трошкі разганяемся. Сустракаем “Альтурыстаў” разам з “Добрым моладцам”. Нешта абмяркоўваем, непамятаю, спяшаемся далей наперад.

42-43-44-45
На 45 вырашаем не брадзіць, і яшчэ Саша не паддаецца на угаворванні стаць эквілібрыстамі і перайсці па дрэву. Аб’язжаем да ПС3 з захаду.

Уязжаем на ПС, а нам прапапаноўваюць на выбар: тэхэтап, спортарыентаванне ці боршч… Ну, угадалі, што мы выбралі?!
Правільна!
З крыкам “Боршч, боршч!” кідаю усё, хапаю талерку.

Паелі. Кажуць чаргі на ТЭ няма. Пайшлі. Навеска – звычайна. “Тарзанка” спадабалася – лёгка, фанава, хацелася яшчэ раз.
Збіраемся на “СО”, а адтуль вяртаецца ўжо Саламандра. О, знацца, гандыкап між намі павялічыўся. Пабеглі мы на “СО”.

Саша не ўзяў з сабою кеды, таму бяжыць у кантактах, але атрымоўваецца ў яго не горш за мяне ў кедах. З-за перамены масштабу карты я пачынаю тупіць у арыентаванні, перабягаць, вымушаны закладваць петлі, карыстаюся жопесам каб выпраўляць сітуацыю. Між КП бяжым, але на падыходах губляем зашмат часу.
На перадапошнім КП зноўку ходзім кругамі і тут нас чакае другі вялізны СЮРПРЫЗ гонкі – нас наганяюць Прафаны! Бярэм разам перадапошні і разам бяжым да апошняга. Егор адэкватна чытае карту, таму вырашаю не выпендрывацца і сесці ім на хвост.
Запытваем ці узялі яны дагэтуль усё. Адказваюць, што усё збіраюць. Жяжар расчаравання падае на душу: у нас жаш мінус 2 балы на сплаве, а на гэты момант гонкі ўжо стала зразумела, што і Саламандра (са сваімім мінус 8 на ТЭ), і мы (-2) і цяпер ужо Прафаны (без мінусаў) з вялікай верагоднасцю збяруць усе астатнія на гонцы КП. А можа і яшчэ якая каманда усё пазбірае. Атрымоўваецца хто без пропуска, той і перамог, хутчэй за ўсё.

Дабягаем на ПС. Профаны на ТЭ, мы з’язжаем. Мяркую, што на гэты роварны этап 4-5 гадзін, і дастакткова часу, каб сабраць апошнія два бегавыя. Знацца Саламандра не мае магчымасці адыграць свае мінус 6 у нас, хоць яны дзесьці ужо гадзіну наперадзе. Але трэба ўцякаць ад Прафанаў і спадзявацца, што яны дзесьці штосьці не дабяруць, у што мне слаба верыцца.

Наганяем Андрэя і Дзяніса з “Зялёнай феі”, распытваюць пра сітуацыю. Расказваю сваё бачанне, на што яны мне сцвярджаюць, што Прафаны вельні дрэнна едуць і Андрэй з Дзянісам намагаюцца нас падбадзёрыць. Не суцяшальна.

46-47-48-49. Выціскаем максімальна магчымую хуткасць з сябе, на асфальтах Саша дае мне “паравоз”. Тут прывітанне дызайнеру дыстанцыі, што на брыфінгу распавёў пра гравійку, якая насамрэч якасны асфальт ))).

Дзесьці на гэтым этапе, на перадсвітанні, закідваемся гуаранай не таму што сон падыходзіць, а больш для прафілактыкі.

КП 50 “у чароце” - ужо світанак. З барта балота па светламу бачым месцазнаходжанне, таму хутка забіраем.

На пад’езде да КП 51 Саламандра сустракаецца. “Ого, вы дзе езділі, хлопцы?!”. Між намі ужо хвілін 20 замест гадзіны пасля ПС3.
На КП 52 аб’ездам праз дарогу і напрамкі праз просеку, потым пешшу з роварам , потым назад пешшу, потым напрамкі праз просеку да абавязковага 53 КП. Там зноў “Зялёная фея” і зноў падбадзёрваюць, і зноў: “Прафаны марудныя на ровары, шмат часу мы ехалі з імі побач перад ПС 3”.
Доўгі перагон, круцім, выскокваем на асфальт, Саша зноўку дае “паравоз”, Забіраем 54КП ужо знаёмым са старту шляхам. Гонім да БЛ, абганяючы фінішыруючых “велосов”. Азарт. Саша адзначае, што апошні роварны этап праходзім за 3 гадзіны а не 4-5 як я прагназаваў.

Прыляцелі. Саламандра яшчэ тут, не пабеглі. Мы пераабуліся і бегчы за імі. Хвалююся, зноў туплю з-за масштаба, пераскокваючы міма. Зноўку трэба даставаць жопес з космаздымкам. Нарэшце уваходжу у масштаб, выроўніваю арыентаванне, супакойваюся. Глядзім на гадзіннік – яшчэ няма 10 гадзін – Усё, фактычна гонка для нас скончылася. Фармальна яшчэ трэба дазбіраць астатнія КП і Квэст, але гэта справа тэхнікі. Сустракаем Саламандру, быццам бы бягуць. І мы і яны разумеем, што яшчэ шмат часу, а свае памылкі нам ужо не выправіць.
Дабягаем да парку.

У парку пераходзім на хаду, няма сэнсу бегаць, дый калена здрадніцкі пачынае балець.
За Парк падзяка арганізатарам – прыгожы нетрывіяльны этап.
Сустракаем каманду – адзін пабёг па кропку, другі стаіць чакае і сарамліва адварочваецца ад нас у другі бок. )))

Сабралі, перайшлі мост. Да нас учапіўся малы мясцовы хлопчык:
- А можно с вами бежать?
- Можна.
Бяжыць паперад нас, бо мы ўжо не вельмі ахвочыя разганяцца.
- А кто, а что, а сколько километров, а что ищете?
- Спарцмены, ціпа арыентаванне, вельмі шмат кіламетраў, бег, ровар, байдарка, вяроўкі. Вось глядзі, зараз КП пакажу (трэба было забраць апошні КП арыентавання, пакінуты на зваротны шлях)
- А почему Вы по-белорусски разговариваете?
- Бо я беларус! Вось табе сустрэчнае пытанне: ты беларус?
- Да
- А чаму ты па беларуску не размаўляеш?
Задумаўся… Хай хлопец знойдзе сам для сябе правільны адказ. Можа у свайго бацькі – ваеннага запытае.

А нам тым часам застаецца метраў 500.
- Саня, давай фінішны спурт!
- Ідзі ты ў… “баню”, Навошта!?
Даходзім. Сустракае на фінішы нас Саша-фатограф, пазіруем.

Адзначылі фініш, пытаем дзе Прафаны, Хадэс распавядае дзе іх бачыў на трэкінгу – раблю выснову, што яны усё паспеюць сабраць.

І цяпер сумныя ідзем забіраць заброску і паціху пакаваць рэчы. Хлопчык яшчэ побач з намі, хапаецца несці нашу байду, хапаецца несці нашыя рэчы, хоча чысціць байдарку, дапамагаць. Дапамога не патрэбна, дый мы не ў гуморы ад гоначных раскладаў. Урэшце хлопчык вырашае, што яму час ісці, развітваемся. Добра, што пайшоў, бо пачыналі ўжо раздражняцца.

Цяпер ўжо ў цішыні збіраемся, сумуем, разважаем, што выступілі самі па сабе добра, і што другое месца з лёгкай рукі Сярожы Салодкіна таксама не благое для нас. Чакаем сканчэння Кантрольнага часу, ці фінішу Прафанаў. А можа раптам яшчэ хто ўшчэміцца…
Заўважаю Прафанаў - фінішавалі, крычу:
- Усё ўзялі?
Паша у адказ:
- А вы?
Я:
- Адказвай давай!
Паша:
- Все. А вы?
Я:
- А мы два балы на вадзе прапусцілі.
Паша:
- Ну, тогда поздравляю с победой.
- ??????... Да, ну… Як?!
Падыходжу бліжэй, за мной і напарнік Саша, пачуўшы такія звесткі. І Егор распавядае, што прапускалі КП на роварных этапах, бо баяліся не паспець. І што на ПС3 яны малі ужо мінус 3, але нам схлусіслі “чтобы не расслаблялись”…
Раней я марыў, што калі здолеем перамагчы у ПРО класе, то буду скакаць і пішчаць бы школьніца. А тут – не. Настолькі перагарэлі пад час чакання ад упэўненасці у пройгрышу і расчаравання, што сілаў на моцную радасць ужо і не засталося.
Спакойна. Трэба пачакаць папярэдніх вынікаў хацяб. Ну усе ведаюць якое гэта было доўгае чаканне. Усе пачанаюць запытваць, як выступілі. Маю адказ: па апытанню лідэраў – першыя, чакаем афіцыйных вынікаў.

Стаім усе зграяй, размаўляем, дзелімся ураджаннямі, слухаем тамаду.
Дарэчы, вельмі спадабалася наяўнасць такой пасады на гонцы, а таксама чалавек які яе займаў.

Падыходзіць Сяргей Салодкін. Цісну яму руку і іранічна дадаю: “Дзякую, Сярога, за нашу перамогу”. Сяргей мне ў адказ нагадвае, што гэта так бы мовіць нам лёс вяртае за Палессе 13, калі мы з ім апынуліся ў зваротным становішчы. Мы з ім добра разуемеем адзін аднаго.
І не трэба камусці “намекать” пра маю быццам бы незаслужаную мядальку. На колькі балючай можа быць сітуацыя, у якую патрапіла Саламандра, лепш за нас, Пінчукоў, ніхто не ведае, перажылі такое на Палессі 13. З розніцай толькі ў тым, што ў Саламандры было зараз 1, 5 гадзіны да “КВ”, а у нас тады - 18.
ЗЫ. У мяне склалася уражанне, што Сяргей больш перажываў за нас у 13 годзе ніж за сябе у 16. А вось Ваня быў расчараваны адчувальна.

Вельмі ураджанны узнагароджаннем, тамадой, прызамі і асабліва сувенірамі. Вышэнная планка.

Дзякуем Андрэй, Андрэй, Зміцер і Аляксандр за ЯКАСНУЮ і ЦІКАВУЮ гонку!
І асабістая падзяка кожнаму з вашых памочнікаў.

Зміцер патрабуе апісаць недахопы і памылкі, я потым паспрабую зрабіць гэта асобна, хоць і цяжка.

Самае галоўнае ДЗЯКУЙ майму напарніку Сашы Сідарэвічу! Мы зрабілі гэта!

Нейкіх гучных высноў пра далейшы ўдзел, ці пра “пенсію” не буду рабіць, трэба думаць яшчэ… )))

Канешне, не магу не выказаць падзяку за падтрымку нашых гонак краме “Актыўная зона” і асабіста Таццяне Тутубалінай. Дзякуючы атрыманым на двух гонках прызавым у маёй сям’і з’явіўся яшчэ адзін дом - летнік, з вялізнай зніжкай. Цяпер сям'я кажа, што не дарма мяне адпускалі і падтрымлівалі.